Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

Для просмотра новостей, выберите день в календаре.

10.01.2019

В ожидании чудес

    У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Маларыцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі прайшла сустрэча “У чаканні цуду”. У госці да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўпершыню прыехалі прадстаўнікі СП ААТ “Брэстгазаапарат”. Ініцыятарам сустрэчы стаў старшыня цэхавага прафсаюзнага камітэта аддзела продажу прадпрыемства Раман Курыла. Навагоднія падарункі (4 крэслы-мяхі, вялікі масажны мяч, канцтавары) былі набыты на сродкі супрацоўнікаў гэтага аддзела. Госці да дзяцей прыехалі са сваёй невялікай забаўляльнай праграмай, з Дзядулем Марозам і Снягуркай. Усе разам, дзеці і дарослыя, вадзілі вакол ёлкі хараводы, спявалі і танцавалі.

   Падчас мерапрыемства выступіла старшыня прафсаюзнага каміэтат СП ААТ “Брэстгазаапарат” Ларыса Машэнская. Дзеці ад прадпрыемства атрымалі салодкія падарункі і сувеніры. СП ААТ “Брэстгазаапарат” на рахунак Маларыцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі яшчэ пералічыць 500 беларускіх рублёў. Да прысутных у зале з цёплымі і шчырымі словамі таксама звярнулася і намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Ірына Арабей.

                                                                                       Мікалай НАВУМЧЫК.

     На здымку: прадстаўнікі СП ААТ        “Брэстгазаапарат” у Маларыцкім         раённым цэнтры карэкцыйна-     развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Фота аўтара.

Фотоматериалы

  • День здоровья
  • тренинг для родителей